Чацвер, 09 Лістапад 2023

У Віцебскай вобласці выяўлена больш за 870 парушэнняў у галіне аховы працы падчас месячніка бяспекі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Комплекс мерапрыемстваў праходзіў у перыяд з 27 верасня да 27 кастрычніка, адмысловая камісія засяродзіла ўвагу на стан аховы працы з на прамысловых аб'ектах вобласці. Падчас рэйдаў мабільныя групы выявілі больш за 870 парушэнняў у 100 арганізацыях. Усяго было абследавана 213 аб'ектаў, адпаведна, парушэнні зафіксаваны на кожным другім прадпрыемстве.

Паводле старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыса Яфрэмава, была прыпынена дзейнасць 33 адзінак абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі, забаронена ажыццяўленне васьмі відаў работ, і спынена праца аднаго аб'екта. Ад працоўнай дзейнасці адхілены 53 чалавекі, якія не прайшлі навучанне, інструктаж, праверку ведаў і не маюць па розных прычынах сродкаў індывідуальнай абароны.

Як паказалі праверкі, часта работнікаў дапускаюць да працы без сродкаў абароны. Падобныя парушэнні часцей сустракаюцца на малых і сярэдніх прадпрыемствах недзяржаўнай формы ўласнасці. Несістэматычна паводзяцца медычныя агляды і інструктажы работнікаў, несвоечасова карэктуюцца патрабаванні, што да тэхнікі бяспекі.

Выяўлены факты неналежнага ўтрымання тэрыторыі і эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў УП ЖКГ Шумілінскага раёна, ПУП "Вітбудтэхмаш", рамзоны філіяла "Аршаводаканал" УП "Віцебскводаканал". Беспарадак знойдзены на транспартным участку Аршанскага мантажнага ўпраўлення філіяла "Трэст Белсантэхмантаж № 1".

Высветлілася, што асобныя прадпрыемствы эксплуатавалі абсталяванне, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі, у рабоце выкарыстоўвалі ручны электраінструмент, які не прайшоў паверку і мае парушэнні ізаляцыі электраправода. Таксама характэрным з'яўляецца парушэнне парадку складзіравання і эксплуатацыі стэлажоў.

53 інфармацыйныя лісты паводле выяўленых фактаў былі накіраваны камісіямі ў рай-, гарвыканкамы па тэрытарыяльнай прыналежнасці прадпрыемстваў, 17 лістоў - у органы пракуратуры для прыняцця мер рэагавання.

Тамара Трапезнікава