Пятніца, 20 Кастрычнік 2023

У сельскагаспадарчай галіне Віцебскага рэгіёна ўжо крызіс, але пакуль не катастрофа

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Згодна са статыстычнымі данымі, праблемы ў сельскай гаспадарцы Віцебскай вобласці ў 2023 годзе праявіліся як у раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі. Крызісныя з'явы не выглядаюць катастрафічнымі, але ў выпадку іх працяглага развіцця яны могуць прывесці да незваротных наступстваў.

У сельскай гаспадарцы з прычыны зніжэння ўраджайнасці і валавога збору збожжавых у параўнанні з мінулым годам адзначаецца спад выпуску. Па выніках студзеня-жніўня на ўзроўні 10-15%. Вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) па стану на 1 верасня скарацілася больш як на 40 працэнтаў.

На 1 ліпеня 2023 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася з 525,7 да 517,8 тыс. або на 1,5%, кароў з 183,5 да 179,5 тыс. або на 2,2 %, але чамусьці ў справаздачах фіксуецца аднаўленчы трэнд па вытворчасці малака - рост на 3%.

Колькасць свіней ўпала з 391,5 да 383,3 тыс. або на 2,1%, а птушкі з 6490,3 да 4029 тыс. або на 37,9%. Адзначаецца і скарачэнне на 6,5% вытворчасці курыных яек.

Мірон Емяльянаў