Серада, 04 Кастрычнік 2023

Жыхары Віцебшчыны сталі больш законапаслухмянымі? Не так усё адназначна

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Гэта сапраўды так, калі верыць міліцэйскай статыстыцы, якая сцвярджае, што за апошнія 10 год у Віцебскай вобласці назіраецца дынаміка зніжэння злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. Іх колькасць скарацілася на 39 працэнтаў. Забойстваў знізілася на 44 працэнты, фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў на 43,6 працэнта. У рэгіёне стала менш разбояў, угонаў аўта- і мотатранспарту, але значна павялічылася колькасць «палітычных» злачынстваў і дэліктаў з выкарыстаннем Інтэрнэту.

Сапраўды, есць сферы крымінальных паводзін, дзе назіраецца яўная дынаміка на павелічэнне. Напрыклад, злачынствы звязаныя з прысваеннем чужых зберажэнняў з выкарыстаннем магчымасцей Інтэрнэту.

Міліцэйскае начальства прызнаецца ў тым, што колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў у рэгіёне толькі за апошнія чатыры гады вырасла ўдвая - з 642 да 1118. Гэта звязана перш за ўсё з магчымасцю лёгка атрымаць большую суму грошай і пазбегнуць пакарання.

Не дапамагае выкрыццю махлярскіх злачынцаў створаная ўладамі спецыяльная служба, якая займаецца выкрываннем завадатараў ашуканскіх схем.

Санкцыі і практычна разрыў сувязяў з Інтэрполам не дазваляе беларускім міліцыянтам супрацоўнічаць з калегамі з замежных краін, куды выцякаюць незаконна прысвоеныя сродкі і адпаведна прыцягваць завадатараў кіберзлачынцаў да адказнасці.

Ларыса Угольнікава