Серада, 04 Кастрычнік 2023

Дзяржаўная газета «Витебские вести» настройвае чытачоў супраць Польшчы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Алена Сакалова Алена Сакалова

Абласное выданне ўжо другі месяц публікуе выказванні прадстаўніцы КПБ, старшай навуковай супрацоўніцы інстытута гісторыі НАН, кандыдаткі гістарычных навук Алены Сакаловай, аўтаркі кнігі «Гиена Европы». У верасні рэдакцыя тройчы прадастаўляла старонкі газеты для трансляцыі меркавання пра тое, што Беларусь можа стацца ахвярай злавеснай палітыкі амерыканскага “Белага Дома”, якую падтрымлівае Варшава. У кастрычніку гэтая практыка працягваецца.

Няма сэнсу цытаваць выказванні выказванні Алены Сакаловай, накіраваныя на тое, каб пасеяць нянавісць паміж беларусамі і палякамі. Як і «пасажы» гэтай спадарыні пра «крыжовыя паходы супраць усходнеславянскай цывілізацыі», пра неабходнасць аб’яднання з Расеяй дзеля супрацьстаяння Захаду, які «імкнецца нас праглынуць». Аўтарка нават вінаваціць кіраўніцтва Польшчы ў тым, што яно нацэлілася на тое, што «усходнеславянскі рэгіён, у тым ліку Украіна і Беларусь, мусіць увайсці ў склад Польскай дзяржавы».

У дэмакратычнай краіне, дзе пануе свабода думкі, падобныя выказванні маглі б быць апублікаваныя ў парадку дыскусіі, і дэмакратычная прэса абавязкова дала б слова і апанентам спадарыні Сакаловай. Але не «Витебские вести» - газета, якая свядома задурвае галовы чытачам, публікуючы аднабаковыя меркаванні.

Анжэла Шпакава