Нядзеля, 23 Ліпень 2023

Улады Браслаўскага раёна ўпарадкавалі правілы па ўтылізацыі безгаспадарных катоў і сабак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Браслаўскі райвыканкам змяніў сваё рашэнне, якое рэгламентуе ўтрыманне хатніх і адлову безнаглядных сабак і катоў. Цяпер алгарытм "ачышчэння" ад непажаданых жывых істот выглядае такім чынам.

Згодна з нарматыўна-прававым актам адлоў і забойства сабак і катоў на тэрыторыі Браслава будзе ажыццяўляць мясцовае прадпрыемства "Браслаў-камунальнік", а ў межах Браслаўскага раёна работа будзе праводзіцца камунальнікі сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі.

Адлову падлягаюць усе жывёлы, якія гуляюць без гаспадароў па вуліцах горада і ў сельскай мясцовасці.

Улады лічаць, што адлоў сабак і катоў у населеных пунктах будзе садзейнічаць прадухіленню захворванняў людзей і жывёл на шаленства, іншымі захворваннямі, а таксама мінімізуе іх кантакты з людзьмі і жывёламі.

Выканкам распарадзіўся, каб пасля адлову, на працягу пяці каляндарных дзён не запатрабаваныя людзьмі жывёлы былі ўсыпленыя. Іх забойствам будуць займацца ветэрынары за кошт мясцовага бюджэту.

Загадана пахаванне трупаў жывёл рабіць ў земляных ямах, спецыяльна абсталяваных у месцах, прызначаных для гэтых мэт.

Вольга Куцая