Нядзеля, 20 Сакавік 2022

У Віцебскай вобласці ў 2021 годзе смяротных выпадкаў на вытворчасці паменшылася на 20%

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

 Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, у 2021 годзе ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці пацярпелі 185 чалавек, што на 4% менш у параўнанні з 2020 годам. У 2021 годзе ў арганізацыях вобласці ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 8 чалавек, што на 20% менш за год раней. Сярод іх - адна жанчына. 

У Віцебску загінула 5 працаўнікоў, і па адным у Аршанскім, Верхнядзвінскім і Браслаўскім раёнах. 

Пацярпелых работнікаў ва ўзросце да 18 гадоў у 2021 годзе не было. 

У мінулым годзе 138 (75%) мужчын і 47 (25%) жанчын атрымалі траўмы на працоўным месцы са стратай працаздольнасці на адзін і больш дзён ці са смяротным зыходам. 

Трэба адзначыць, што ва ўсёй Віцебскай вобласці ў алкагольным, наркатычным ці таксічным ап'яненні вытворчыя траўмы атрымалі 8 чалавек, што складае толькі чатыры адсоткі ад агульнай колькасці выпадкаў. 

Найбольшая колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці са стратай працаздольнасці на адзін дзень і больш і са смяротным зыходам адбылося ў арганізацыях Віцебска - 51 пацярпелы (27,6 працэнта ад колькасці ўсіх траўміраваных па вобласці). 

Колькасць пацярпелых у Аршанскім раёне склала 18 чалавек, у Полацкім - 17, у Наваполацку - 13. Сярод раёнаў і гарадоў вобласці значна вырас узровень вытворчага траўматызму ў 2021 годзе ў Талачынскім раёне, дзе на 1000 працуючых было 1,6 траўміраваных, у Браслаўскім - 1 , у Верхнядзвінскім - 0,97 пацярпелых. 

У той жа час ніводнага выпадку вытворчага траўматызму не было зафіксавана ў Лёзненскім раёне. 

Пры гэтым у абласным рэгіёне ў зровень траўматызму (колькасць пацярпелых на вытворчасці ў разліку на 1000 працуючых) застаўся ранейшым - 0,51.

 Іван Чайка