Серада, 16 Сакавік 2022

Дэпутаты Віцебскага абластнога Савета далі дазвол на падвышэнне падатака на прыбытак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

16 сакавіка на партале pravo.by з'явілася рашэнне віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, у якім замацоўваецца падняцце падатку на прыбытак адразу для ўсіх катэгорый платнікаў. 
Згодна са 184-м артыкулам Падатковага кодэкса, стаўка падатку на прыбытак складае 18%. Цяпер у Віцебскай вобласці яна будзе складаць 20% — стаўку павышаюць на 2%.

Эканамісты ад “уладнай вертыкалі” лічаць, што віцебскі бізнес паспеў недрэнна зарабіць грошай за студзень-люты.  
Некаторыя віцебскія прадпрымальнікі сцвярджаюць, што ўлады імкнуцца сабраць у мясцовы бюджэт трохі дадатковых грошай за першы квартал бягучага года.

Але, павышэнне падаткаў у часы эканамічнага крызісу, ёсць неправільная стратэгія ўладаў, бо падобныя дзеянні пагоршаць фінансавы стан прадпрыемстваў, зніжаюць магчымасці выжыць і захавацца малому і сярэднему бізнесу.

Віталь Кажух