Ён быў затрыманы 14 снежня па невядомай прычыне. Цяпер ягоныя сябры даведаліся, што 16 студзеня Уладзімір Булаўскі асуджаны да 15 сутак арышту. Есць верагоднасць, што яго звінавацілі паводле артыкула 19.11 за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прынамсі, такое самае абвінавачанне было высунута супраць затрыманых з ім у адзін дзень заснавальнікаў гастрапаба ROK’I PUB Іллі Кульмана і Паўла Пятруніна, а таксама сталага наведніка Дзмітрыя Ларкова. Апошнія трое ўжо на волі.

Адміністратары адной з віцебскіх суполак у Фэйсбуку падсумавалі вынікі працы судоў Віцебску і Віцебскага раёну, дзе сёлета разбіралі справы па самых «папулярных» артыкулах – 24.23 і 19.11 КаАП. Праўда, з агаворкай: не знайшлі дадзеных за студзень 2022-га, і дадзеныя за снежань 2022-га можна будзе даведацца толькі ў пачатку наступнага году.

Вядомы віцебскі арт-менеджар і музыка Уладзімір Булаўскі мае ў Telegram акаўнт, які называецца «Паліто Булаўскага». Позна вечарам 14 снежня там з’явіўся допіс «Вітаю шаноўныя. Паліто зноў у шафе». З абмеркаванняў пад гэтым пастом вынікае, што Булаўскага забралі па справе, якую вядзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Але гэтая інфармацыя ўдакладняецца.

На віцебскім тэлеграм-канале сілавікоў з’явілася відэа з трыма жыхарамі Браслава, затрыманымі 7-га снежня. Паводле інфармацыі краязнаўцы Канстанціна Шыталя, у той дзень у Браславе было затрымана каля 15 чалавек. Большасць з іх адпусцілі да суду праз 72 гадзіны. Судзіць браслаўчан будуць паводле артыкула 19.11 КаАП за рэпосты з так званых «экстрэмісцкіх рэсурсаў», або наадварот – за допісы ў «экстрэмісцкія Тэлеграм-каналы».

У Віцебскай вобласці за апошнія 5 гадоў колькасць разгледжаных судамі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях скарацілася больш як удвая. Але ў гэты час ва ўладаў пашырыўся арсенал рэпрэсіўных мераў уздзеяння на правапарушальнікаў у выглядзе пакарання ў выглядзе грамадскіх работ. Аднак гэтае пакаранне не носіць масавым характар, і яно не стала альтэрнатыўнай мерай пакарання для арышту ці штрафу.