Полацкі актывіст Алесь Круткін быў затрыманы 20 красавіка, правёў двое сутак у ізалятары і быў аштрафаваны на 15 базавых велічынь за заклік у інтэрнэце памаліцца 15 красавіка за Курапаты. Да затрыманьня пра ягоны лёс цягам некалькіх дзён не было аніякай інфармацыі, а міліцыя доўга не магла выйсьці на ягоны сьлед...

Судзьдзя Наваполацкага суду Зінаіда Балаболава аштрафавала 15 траўня віцяблян Алену Шабуню і Вячаслава Лазарава на 637 рублёў кожнага за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ (ч.2 арт. 22.9 КаАП). Паводле міліцэйскага пратаколу, у лютым 2019 году яны бралі інтэрвію ў жыхароў Наваполацку, якое потым зьявілася ў ток-шоў “Кожны з нас” на тэлеканале “Белсат”.

Паўтары хвіліны спатрэбілася судзьдзі Віцебскага абласнога суду Сьвятлане Івановай, каб разгледзець скаргі журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача на рашэньні Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага судоў. Судзьдзя пастанавіла пакінуць скаргі без задавальненьня.

Калі ўладальнік інтэрнэт-крамы Symbal.by Павал Белавус прачытаў навіну зь Віцебску пра тое, што міліцыя мусіць выплаціць Міколу Качурцу за зьнішчаны на БНР-100 бел-чырвона-белы сьцяг усяго 8,72 рублёў – вырашыў падарыць актывісту новы сьцяг. Падарунак атрыманы.

Полацкі актывіст і блогер Алесь Круткін быў затрыманы 20 красавіка па дарозе на мітынг у Берасьце, куды дабіраўся аўтастопам. Ён правёў двое сутак у полацкім  ізалятары і быў аштрафаваны на 15 базавых велічынь за заклік памаліцца 15 красавіка за Курапаты ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта (арт. 23.34 КаАП).