Субота, 17 Чэрвень 2023

На Лепельшчыне затрымалі ўладальніка аграсядзібы і музыку Васіля Шкіндзера

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Як стала вядома, 13 чэрвеня лепельскія міліцыянты затрымалі ўладальніка аграсядзібы “Поўсвіж”, музыку і збіральніка фальклору Васіля Шкіндзера.

14 чэрвеня суддзя Лепельскага раённага суда Наталля Сушко арыштавала яго на 15 сутак. Што стала падставай для арышту затрымання і арышту пакуль невядома.

Васіль Шкіндзер вядомы ў сваім раёне і па-за яго межамі сваёй апантанасцю беларушчынай. На сваёй сядзібе ён штогод з узгадненнем з уладамі ладзіў вядомы фэст “Жнівень”, куды з’язджаліся беларускія музыкі, мастакі, рамеснікі ды іншыя аматары беларускай культуры. Таксама там праводзіліся мастацкія пленеры, майстар-класы рамеснікаў, выставы ды іншыя цікавыя імпрэзы.

Яшчэ Васіль Шкіндзер захапляецца турызмам і паганствам, з сябрамі ладзіць краяўнаўчыя вандроўкі, удзельнічае ў паганскіх святах і даглядае капішча са статуямі язычніцкіх багоў.

Раней сілавікі ў грамадскага актывіста з Лепельшчыны праводзілі таксама і ператрус, але нічога забароненага не знайшлі.

Ян Ворат