Чацвер, 11 Май 2023

Адвакат з Лёзна праз лайк у сацыяльных сетках пазбавіўся працы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У лютым 2023 года работнікамі міліцыі быў затрыманы Загадчык юрыдычнай кансультацыі Лёзненскага раёна Ігар Сцяпанава. На яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 19.11 (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) КаАП, а адвакату суддзя паставіла ў віну правапарушальніку лайк на старонцы інтэрнэт-крамы і арыштавала яго на 15 сутак.

А ўжо 6 сакавіка Сцяпанаў быў выключаны з Віцебскай абласной калегіі адвакатаў рашэннем яе рады ў якасці дысцыплінарнага спагнання за «здзяйсненне правіны, якая дыскрэдытуе званне адваката, адвакатуры і несумяшчальнага з адвакацкай дзейнасцю».

Пастанову ўжо былы адвакат абскардзіў у Віцебскім абласным і ў Вярхоўным судах, але рашэньне суда першай інстанцыі гэтыя суды не адмянілі, а скаргу пакінулі без задавальненьня.

15 мая суддзя і намеснік старшыні Савецкага раёна г. Мінска Марыя Ляшкевіч разгледзіць скаргу Ігара Сцяпанава на рашэнне Віцебскай абласной калегіі адвакатаў аб пазбаўленні яго адвакацкай ліцэнзіі.

Таццяна Рогава