61-гадовы блогер Мікалай Клімовіч (вёў свой блог пад псеўданімам Мікалай Верасень) быў асуджаны паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) да зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму на 1 год. Такі вырак у судзе Пінска і Пінскага раёна вынес суддзя Андрэй Бычыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы - перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. І мусіў знаходзіцца пад сталым наглядам лекараў.

У мінулым годзе судамі Віцебскай вобласці было разгледжана 1667 спраў аб накіраванні грамадзян на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, з іх было задаволена - 1614. І гэта практыка дзяржаўнага прымусу да лячэння ад п'янства захавалася сёлета. У красавіку 2024 года толькі суд Віцебскага раёна накіраваў у ЛПП 11 жыхароў рэгіёна: 6 жанчын і 5 мужчын. Ініцыятарам накіравання на лячэнне з'яўлялася кіраўніцтва Аддзела ўнутраных спраў Віцебскага райвыканкама.

За ўдзел у пратэстных падзеях 2020 г. яму інкрымінуюць віну паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.3 арт.130 (дзеянні, накіраваныя на распальванне варожасці  па пракмеце іншай  сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асобаў); ч.2 арт. 293 (навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам, пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці); ч.1 арт.3611 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем); арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады ў інфармацыі, размешчанай у Інтэрнэце).

Суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 25 красавіка за прагляд інфармацыі на "экстрэмісцкім" інфармацыйным рэсурсе ў сацыяльнай сетцы арыштаваў на 5 сутак работніка прадпрыемства па вытворчасці ветэрынарных вырабаў і інструментаў Паўла Садоўнікава.

На інфармацыйнай платформе “Зручны горад” днямі з’явілася петыцыяй №5844 да чыноўнікаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з прапановай прывесці ў парадак дарогу да могілкак вёскі Дразды Лёзненскага раёна. Гэтая дарожная сітуацыя актуальная для мясцовых жыхароў, асабліва перад днём памінання памерлых - Радаўніцай. Жыхары вёскі на працягу апошніх некалькі гадоў безвынікова звярталіся да кіраўніцтва раёна з просьбай адрамантаваць дарогу да вясковых могілак.

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Іна Кохава за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу пакарала пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай выканання пакарання на той жа тэрмін Максіма Мальцава. Акрамя таго, прызыўніка суд абавязаў выканаць у свабодны час грамадска карысныя працы ў цягам 60 гадзін і заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 2000 рублёў.

Гэта стала вядома з базы зваротаў у КДБ, апублікаванай у інтэрнэце. Мікалай Петрушэнка, прыхільнік Сталіна, былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, «чорны палкоўнік» і колішні паплечнік Вольгі Карач па ініцыятыве «Наш дом», з 2015 па 2022 гады некалькі разоў пісаў электронныя даносы.

У Telegram-канале «Северная столица», блізкім да віцебскіх сілавікоў, з'явіўся відэаролік пра «жыхара аднаго з раёнаў Віцебскай вобласці», дзе галоўны герой – мужчына з непазнавальным тварам. Паводле відэароліка, у TikTok ён распавядаў пра кепскія дарогі паміж сельскімі населенымі пунктамі, і ягоныя запісы трапілі «на эскстрэмісцкія рэурсы». Аўтар не нясе за гэта адказнасці паводле беларускага заканадаўства, але на Telegram-канале «Северная столица» вырашылі выкруціць сітуацыю на свой капыл.

Меркаваннем гараджанаў наконт таго, ці хочуць яны мець у Оршы такія гарадскія аб'екты, традыцыйна не пацікавіліся. Іх проста паставяць перад фактам з'яўлення каркасных фігур з пакрыццём са штучнага газона – так званых тапіярыяў. Разлік на тое, што тапіярыі «Кацюша» і «Паланэз» упрыгожаць гарадскі ландшафт, выглядае спрэчным: зялёныя фігуры жывёлаў, матылькоў ды іншых персанажаў і канструкцый многія жыхары суседняга Віцебска лічаць засмечваннем горада малаэстэтычнымі вырабамі, якое практыкуецца ў абласным цэнтры з 2019 г.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 5 красавіка за парушэнне заканадаўства аб выбарах - фатаграфаванне бюлетэняў для галасавання, аштрафавала на 160 рублёў грамадзянку Расіі інваліда трэцяй групы работніцу ПУП "Элект" ГА "БелТІЗ" Таццяну Лапавухаву. Адміністрацыйная справа паступіла ў суд ад начальніцы аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Першамайскага раёна Вольгі Домкінай.