Аўторак, 07 Май 2024

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць навапалачаніна Андрэя Зуева

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

За ўдзел у пратэстных падзеях 2020 г. яму інкрымінуюць віну паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.3 арт.130 (дзеянні, накіраваныя на распальванне варожасці  па пракмеце іншай  сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асобаў); ч.2 арт. 293 (навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам, пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці); ч.1 арт.3611 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем); арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады ў інфармацыі, размешчанай у Інтэрнэце).

Андрэй Зуеў – былы сябар «Народнай Грамады», бацька 4 дзяцей, удзельнік сустрэч з Сяргеем Ціханоўскім. Увесну 2020 г. яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці нібыта «за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» - за ўдзел у гутарцы з блогерам, дзе ён раскрытыкаваў сістэму кіравання Аляксандра Лукашэнкі і дзейнасць урада. Улетку 2020г. Зуева асудзілі па тым самым артыкуле 23.34 КаАП з ўдзел у пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.

У 2021 годзе актывіст пакінуў Беларусь.

Ганна Грамыка