Палітвязень Жамчужны падзякаваў назіральнай камісіі: Вас да мяне не завялі, але вы дамагліся выніку
Палітзэк Міхаіл Жамчужны даслаў ліст падзякі Магілёўскай абласной грамадзкай назіральнай камісіі (ГНК). Камісія, у якой удзельнічае праваабаронца Барыс Бухель, наведала папраўчую калёнію №9 (г. Горкі) 13 сакавіка. Адміністрацыя калёніі забараніла сустрэцца з палітвязьнем, але, як высьветлілася, вынік ад прыезду камісіі быў. Пра гэта сябры ГНК даведаліся зь ліста самога Жамчужнага, які прыйшоў напрыканцы траўня.
Палітвязень Жамчужны скардзіцца ў пракуратуру: 33 ягоныя лісты ня выйшлі з калёніі
Поўная ізаляцыя, якая была створаная адміністрацыяй папраўчай калёніі №9 (г. Горкі) у адносінах да Міхаіла Жамчужнага, нарэшце прарваная: ліст ад палітвязьня атрымала праваабаронца Тацяна Равяка.
Палітвязьня Жамчужнага трэці раз за год пакаралі карцэрам
Вязьня папраўчай калёніі № 9 Міхаіла Жамчужнага зноў пакаралі 10 суткамі карцэра. Пра гэта паведаміў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які атрымаў зьвесткі пра Міхаіла Жамчужнага пасьля візыту адваката вязьня ў Горацкую калёнію.
Жыцьцю палітвязьня Жамчужнага ў горацкай калёніі пагражае небясьпека
Праваабаронцам стала вядома аб зьбіцьці палітвязьня, заснавальніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Інавэйшан» Міхаіла Жамчужнага ў горацкай папраўчай калёніі №9. 24 студзеня ахова пакінула мужчыну без нагляду ў калідоры санчасткі, дзе яго жорстка зьбіў іншы асуджаны.
Палітвязень Жамчужны: Пасьля 5 лютага зноў апынуся ў штрафным ізалятары
Пасьля больш як 3-месячнага перапынку ў ліставаньні, палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае крымінальнае пакараньне ў папраўчай калёніі №9 (г. Горкі, Магілёўская вобласьць), даслаў віцебскім праваабаронцам адразу два лісты і віншавальную паштоўку.
Cуд ня ўгледзеў пагрозы жыцьцю палітвязьня Жамчужнага
Калегія Магілёўскага абласнога суду палічыла абгрунтаваным накладаньне на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага спагнаньня за ягоную адмову пераходзіць у атрад, дзе, як сьцьвярджае асуджаны, існуе небясьпека яго жыцьцю і здароўю. За парушэньне рэжыму адміністрацыя Горацкай папраўчай калёніі № 9 пакарала асуджанага 5 суткамі штрафнога ізалятару.
Міхаіл Жамчужны на месяц зьмешчаны ў ПКТ
Палітвязень Міхаіл Жамчужны, ліставаньне зь якім адсутнічала некалькі месяцаў, нарэшце атрымаў магчымасьць пісаць лісты сваім калегам, сябрам, паплечнікам і праваабаронцам. Зь ліста, які атрымала праваабаронца Тацяна Равяка, стала вядома, што Міхаіл Жамчужны з 6 студзеня адпраўлены на адзін месяц у памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).
Праваабаронца просіць пракуратуру гарантаваць бясьпеку палітвязьню Жамчужнаму
Праваабаронца Наста Лойка зьвярнулася ў пракуратуру Горацкага раёну з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагаваньня да службовых асобаў папраўчай калёніі №9 па забесьпячэньні і ліквідацыі пагрозаў асабістай бясьпекі палітвязьня Міхаіла Жамчужнага.
Палітвязень Міхаіл Жамчужны адбыў 11-е пакараньне ў штрафным ізалятары
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 16 лістапада скончыўся 5-сутачны тэрмін зьмяшчэньня ў ШЫЗА палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-е спагнаньне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага году ад адміністрацыі калёніі №9 (г. Горкі). Імаверна, зараз будзе вынесенае чарговае.
Палітвязень Жамчужны: альбо ў «крытку», альбо ў ШЫЗА
На пачатку кастрычніка скончыўся месячны тэрмін знаходжаньня палітвязьня ў памяшканьні камэрнага тыпу (ПКТ, або «крытка»). І ён ня ведае, дзе будзе далей адбываць прызначаныя судом шэсьць з паловай гадоў зьняволеньня, зь якіх ён адседзеў ужо амаль палову.