Палітвязень Жамчужны: месяц у штрафным ізалятары і месяц у турме
Пасьля больш як месячнага маўчаньня віцебскія праваабаронцы атрымалі доўгачаканы ліст ад палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Страту камунікацыі са зьнешнім сьветам Міхаіл Ігаравіч патлумачыў тым, што працяглы час, 29 сутак, ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары.
Праваабаронцы просяць Генпракуратуру ўмяшацца ў сытуацыю зь Міхаілам Жамчужным
Інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшан» («Пляцформа») зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з просьбай адрэагаваць на факты ціску, які, наколькі вядома арганізацыі, аказваюць на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага супрацоўнікі адміністрацыі калёніі № 9 у Горках. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 15 жніўня ў Менску дырэктар «Пляцформы» Андрэй Бандарэнка.
Палітвязень Жамчужны: Карацей, сяджу далей...
Пра тое, што палітвязень Міхаіл Жамчужны знаходзіцца ў карантыне ПК №9 (г. Горкі Магілёўскай вобласьці), віцебскія праваабаронцы даведаліся з атрыманага імі надоечы кароткага ліста. Гэта ўжо трэцяя па ліку папраўчая калёнія, у якой даводзіцца адбываць пакараньне вязьню сумленьня.
Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў пераведзены ў іншую папраўчую калёнію
Адвакат Міхаіла Жамчужнага прыехаў 13 ліпеня да свайго падабароннага на плянаванае спатканьне ў папраўчую калёнію №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся з красавіка бягучага году пасьля пераводу з калёніі ў Навасадах. Нечакана высьветлілася, што Жамчужнага ў калёніі няма. Прадстаўнік адміністрацыі паведаміў абаронцу, што з 10 ліпеня палітвязень пераведзены ў калёнію №9, якая знаходзіцца ў Горках.
Вязень зь Лепеля: За працу на зоне – 60 капеек заробку на месяц
24-гадовы жыхар Лепеля Васіль Грахоўскі днямі вызваліўся з папраўчай калёніі № 9 у Горках, што на Магілёўшчыне. Хоць гэта ўжо ня першая «ходка» для маладога чалавека, апошнія паўтара году сталі для яго асабліва суворым выпрабаваньнем.