У Верхнядзвінскім райсавеце паразмаўлялі пра праблемы людзей з інваліднасцю. Але ці вырашылі хоць адну?
Газеты Віцебшчыны нібыта спаборнічаюць у тым, каб напісаць пра праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі так, каб не сказаць анічога. «Віцебская вясна» ужо згадвала Сенненскую «раёнку», якая асвятляла «правы інвалідаў» такім чынам, што так і засталося незразумелым, ці заўважаюць іх дзейныя ўлады. Цяпер і віцебская гарадская газета «Витьбичи»вырашыла адгукнуцца на надзённую тэму – распавяла пра тое, што на адмысловай сесіі Верхнядзвінскага райсавету абмяркоўвалі «пытанні стварэння даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю». Але ні пра высновы, зробленыя дэпутатамі, ні пра планы, выкананыя альбо не, чытачам не паведамілі.
Віцебскія ўлады закрылі прадпрыемства дзе працавалі дзясяткі інвалідаў
Эканамічнага суда Віцебскай вобласці 30 мая вынес пастанову аб завяршэнні ліквідацыйнай вытворчасці ў дачыненні да Камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Віцебскія лячэбна-працоўныя майстэрні". Такім чынам улады канчаткова закрылі прадпрыемства якое 50 гадоў з'яўлялася цэнтрам па працаўладкаванні і рэабілітацыі для соцень псіханеўралагічных хворых, інвалідаў І і ІІ груп, якія пражывалі ў Віцебскай вобласці. У склад майстэрняў уваходзілі швейны ўчастак, участак тэхнічнага абслугоўвання і цэх па вытворчасці вокнаў і дзвярэй з ПВХ.
Як пісаць пра «правы інвалідаў», каб не напісаць анічога? Ведае сенненская «раёнка»
Як паведамляе газета «Голас Сенненшчыны», у райвыканкаме правялі пасяджэнне «міжведамаснай рады» па правах людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Хто ўваходзіць у гэтую структуру са складаным назовам, для чытача застаецца невядомым. Зрэшты, гэта не так і важна, бо ў артыкуле орган, які апякуецца асобамі з інваліднасці, называецца то «радай», то «камісіяй». Можа, і гэта не істотна, калі праца ідзе на карысць людзям? А вось тут пачынаецца самае дзіўнае: у артыкуле няма ніводнай лічбы і ніводнага факта, што ж зроблена на Сенненшчыне для тых, каму патрэбная дапамога і спагада.
Стварэнне інфраструктуры для асобаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі адстае ад планаў
Сёлета ў гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці мусілі стварыць 89 аб’ектаў спецыялізаванай інфраструктуры ў межах дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона». Але да лістапада паспелі са стварэннем усяго 55 аб’ектаў, пакінуўшы будаўніцтва траціны на восень і зіму. І такая перспектыва выглядае сумнёўна, бо дождж і снег не спрыяюць падобным працам.
Суд пастанавіў закрыць арганізацыю, якая займалася рэабілітацыяй дзяцей з інваліднасцю
Згодна з рашэннем Віцебскага абласнога суда, з 14 верасня знаходзіцца ў стане ліквідацыі Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Дзіцячай Актыўнай Рэабілітацыі". Знішчэнне "ДАРа" адбываецца па прадстаўленні Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага выканаўчага камітэта, якім кіруе Сяргей Канапелька. Улічваючы, што закрытая арганізацыя дапамагала дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, то напрошваецца відавочная выснова аб тым, што віцебскія ўлады канчаткова расчалавечыліся.
У Гарадку новыя аўтобусы сталі праблемай для людзей ва ўзросце і з абмежаванымі магчымасцямі
Нядаўна для райцэнтра Гарадок былі набытыя 4 мікрааўтобусы МАЗ. Аднак яны аказаліся абсалютна непрыдатныя для паездак па 2-х мясцовых аўтобусных маршрутах. Нязручнасці стварае тая акалічнасць, што дзверы ў гэтай мадэлі аўтатранспарту адчыняюцца ўручную. Гэта вымагае дадатковага часу і збівае распрацаваны расклад. Да таго ж, у гэтых аўтобусах не прадугледжаны поручні, а падлога мае высокі выступ, што стварае неадольныя перашкоды для пасажыраў сталага веку, не кажучы ўжо пра асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Юрыст Офісу па правах людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі з'ехаў з Беларусі
12 студзеня 2022 году на сваёй старонцы ў Facebook юрыст ліквідаванага «Офісу па правах людзей з інваліднасцю» Алег Граблеўскі паведаміў, што паспяхова пакінуў Беларусь і зараз знаходзіцца па-за дасяжнасцю следчых органаў краіны. Дзяржава выставіла супраць яго абвінавачанне паводле артыкулу 209 («Махлярства») за нібыта завалоданне грашыма арганізацыі.
У вазочніцы Валянціны Крыштопенка прайшоў ператрус. Забралі два тэлефоны
У нядзелю 3 студзеня міліцыянты прыйшлі з ператрусам да Валянціны Крыштопенка – жанчыны з інваліднасцю 1-й групы, якая жыве ў пасёлку Кастрычніцкая Віцебскага раёну. Супрацоўнікі Віцебскага РАУС зрабілі агляд памяшкання, у якім Валянціна жыве разам з дачкой і ўнучкай. Канфіскаваныя два мабільныя тэлефоны.
У Полацку на 675 рублёў аштрафавалі маці, якая выхоўвае дзіця з інваліднасцю
У судзе Полацку 3 снежня аштрафавалі на 25 базавых велічынь жыхарку гораду Нэлі Алфёраву. Міліцыянты абвінавацілі жанчыну ў непадпарадкаванні супрацоўнікам МУС і іх абразе (арт. 23.4 і 23.5 КаАП) у дзень афіцыйнага адкрыцця адрамантаванага моста ў Полацку 6 лістапада. Па сведчаннях аднаго з відавочцаў, жанчыну затрымлівалі жорстка.
Як цікава пісаць пра людзей зь інваліднасьцю, не парушаючы іх правоў
У Віцебску 28 сакавіка прайшоў трэнінг “Не абмяжоўвайце сваё мэдыя. Як стварыць цікавы матэрыял пра людзей зь інваліднасьцю”, удзел у якім бралі журналісты незалежных і дзяржаўных СМІ рэгіёну.