З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі на 1 лютага на Украіне загінулі 111 пскоўскіх вайскоўцаў, прычым 15 расійскіх байцоў у студзені 2023 года. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграме губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзернікаў. З улікам, што на кожнага забітага, прыходзіцца як мінімум тры параненых і кантужаных, то змяншэнне ваеннаслужачых, прыпісаных да пскоўскіх ваенных частак, можна ацаніць у 350-400 чалавек.

Апублікавана ў Дзяржава

У Глыбокім камуністы арганізавалі мерапрыемства ў раённай бібліятэцы да 85-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці. Як піша раённая газета “Веснік Глыбоччыны”, у мерапрыемстве ўдзельнічалі ветэраны працы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, актывісты горада. Але на самой справе, як бачна па фота, гэтыя так званыя актывісты і камуністы ўяўляюць з сябе былых і цяперашніх чыноўнікаў. Сярод іх былы намеснік глыбоцкага райвыканкама па ідэалагічнай працы Міхаіл Чарапкоўскі, які даўно ўжо на пенсіі, але пад выглядам быццам бурнай дзейнасці камуністычнай партыі, якую ён узначальвае (праўда невядома, хто туды на самой справе ўваходзіць), з’яўляецца на розных імпрэзах, якія ладзяць глыбоцкія ўлады.

Апублікавана ў Акцыі

Беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з чарговай заявай з нагоды прызнання палітычнымі зняволенымі яшчэ 20-ці чалавек. Сярод іх вядомы ў Віцебску арт-менеджар і музыка Уладзімір Булаўскі, якога затрымалі 14 снежня. Спачатку меркавалася, што затрыманне адбылося па адміністрацыйнай справе паводле артыкула арт. 24.23 КаАП за наяўнасць на старонках у сацыяльных сетках фотаздымкаў з пратэстаў 2020г. Праваабаронцы даведаліся, што за гэта Булаўскі быў асуджаны да 15 сутак арышту, але ў пачатку студзеня на волю ён так і не выйшаў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Андрэй Панкрат, журналіст газеты «Веснік Глыбоччыны», які звычайна піша навіны з крымінальнай хронікі, вырашыў паспрабаваць сябе ў якасці палітычнага аглядальніка. Свой опус ён назваў «Почему одними лозунгамі сыт не будешь?» У гэтым тэксце ён грэбліва каверкае беларускую мову, ужываючы папулярнае выслоўе – «Беларусь – у Яўропу». І спрабуе пераканаць чытачоў у тым, што Еўразвяз – гэта сусветнае зло, і што аб’яднанне краінаў мае на мэце пазбаўленне эканамічнай самастойнасці.

Апублікавана ў Свабода слова

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманне Андрэя Мельнікава – журналіста і барда, заснавальніка фэсту «Аршанская бітва», забароненага ўладамі. 5 лютага ён выйшаў на волю і распавёў, што яго затрымалі 26 лютага пасля выкліку ў пастарунак. Там яго пазнаёмілі з пратаколам, складзеным паводле арт. 19.11 КаАП і адразу ж узялі пад варту. Калі Мельнікаў перастаў выходзіць на сувязь, сваякі, занепакоеныя ягоным лёсам, звярнуліся ў міліцыю. І толькі праз тры дні ім паведамілі, што спадар Андрэй знаходзіцца ў ІЧУ, але – нібыта за хуліганства.

Апублікавана ў Затрыманьні