Ураджэнец Шаркаўшчынскага раёну Ігар Сергяенка прыязджаў днямі на малую радзіму, дзе выступаў перад так званым раённым актывам – чыноўнікамі і прадстаўнікамі праўладных грамадскіх структур. Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі – а гэтую пасаду спадар Сергяенка займае са снежня 2019г., прыйшоўшы туды з органаў КДБ – распавядаў землякам пра варожае атачэнне Беларусі і пра ўнутраных ворагаў, якія «могуць зрабіць чарговыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне падчас выбараў у 2024 годзе».

Апублікавана ў Дзяржава

Жыхар Новалолацка Капшуль спыніў галадоўку 20 лютага. Стан яго здароўя здавальняючы, але мужчына дужа схуднеў. Галадоўкай, якую абвясціў 31 снежня, Аляксандр Капшуль дамагаўся ад адміністрацыі следчага ізалятара Гомеля выканання ўсіх нормаў і правілаў утрымання зняволеных.

Апублікавана ў Палітвязьні

Целы двух замежнікаў 24 лютага беларускія памежнікі знайшлі ў канаве пад вадой у Браслаўскім раёне. Адзін з іх пры сабе меў дакументы грамадзяніна Шры-Ланкі. Па дадзеных памежнікаў, з пачатку 2023 года ў памежных раёнах па розных прычынах загінулі восем мігрантаў.

Апублікавана ў Мігранты

Па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца ў чэрвені 2022 года перавялі на тры гады з калоніі ў следчую турму № 8 г. Жодзіна. У калоніі яго рэгулярга змяшчалі ў ШІЗА, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ.

Апублікавана ў Палітвязьні

Наваполацкі «Сокал» і полацкі «Рубеж» – гэта так званыя вайскова-патрыятычныя клубы для падлеткаў, створаныя нібыта дзеля падвышэння якасці патрыятычнага выхавання. Віталь Варанковіч, старшы афіцэр па баявой падрыхтоўцы і ідэалагічнай рабоце вайсковай часткі 5530, а па сумяшчальніцтву куратар «Сакала» і «Рубяжа», лічыць, што «працэс далучэння маладога пакалення да патрыятычных каштоўнасцяў ужо апушчаны. Падлеткі навучаюцца найпрасцейшым прыёмам самаабароны і абыходжанню са зброяй». Ён абяцае ўвесну арганізаваць паход для сваіх выхаванцаў, якія «паўдня сядзяць у школе за партамі, а потым яшчэ паўдня сядзяць у тэлефонах». Аднак прычым тут патрыятызм?

Апублікавана ў Дзяржава