У мясцовым Тэлеграм-канале з’явіўся допіс пра затрыманне 24 кастрычніка трох працаўнікоў цэха №201. Паводле інфармацыі ад службы аховы, дваіх затрымалі на працоўных месцах. Затрыманыя сталі чарговымі ахвярамі правакатараў у сэрвісе, вядомым як «чат-рулетка». Сабраўшыся разам, сябры вырашылі пазабавіцца і распачалі размовы, не ведаючы таго, што «на лініі» быў сумнавядомы Юрый Камар, які і раней выкарыстоўваў гэты чат для правакацый.

Апублікавана ў Дзяржава

Улады Докшыцкага раёна рапартуюць, што фельчарска-акушэрскія пункты і амбулаторыі раёна паступова мяняюць сваё аблічча ў лепшы бок. Але тым не менш яны яшчэ маюць пячное ацяпленне і нагадваюць вясковыя хаты.  Паглядзіце, як яны выглядаюць у абноўленым выглядзе.

Апублікавана ў Дзяржава

Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года. 8 лютага гэтага года ён быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасля адмовы ў задавальненні скаргі на прысуд ён знаходзіцца ў калоніі ў Наваполацку. Стала вядома таго, што Анджэй Пачобут надалей не атрымлівае лекаў і па-ранейшаму знаходзіцца ў ізаляцыі. Пра гэта паведаміў у сераду падчас штомесячнай акцыі салідарнасці віцэ-старшыня Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.

Апублікавана ў Палітвязьні