Чацвер, 16 Май 2024

Двум ксяндзам з Шуміліна прысудзілі адміністрацыйныя арышты

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Ксяндзу Анджэю Юхневічу прысуджаны арышт на 15 сутак, ксяндзу  Паўлу Лемеху – на 1- сутак. Інфармацыю пра гэта падала Курыя Віцебскай дыяцэзіі , заклікаўшы вернікаў падтрымаць асуджаных святароў у малітве, «каб Дух Святы даў ім неабходныя сілы і ўзмацніў у гэтым выпрабаванні». Падставаў, паводле якіх асудзілі святароў з парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, не паведамляецца.

На сайце catholicnews.by гаворыцца, што абодва ксяндзы ўжо адбываюць арышты.

Затрыманне  ксяндзоў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха адбылося  8 траўня ў Шуміліне сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў у шумілінскім санктуарыі Маці Божай Фацімскай. «Манахіні разам з а. Анджэем Юхневічам ОМІ разважалі над тым, як плённа жыць Божым словам у штодзённым жыцці і як па прыкладзе Найсвяцейшай Марыі дазволіць Божаму слову, каб яно нас фармавала», --паведамляў пра гэтую імпрэзу catholicnews.by.

Ксёндз Анджэй Юхневіч з'яўляецца старшынём каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі.

Пасля затрымання святароў паведамлялася і пра тое, што ў той самы дзень была затрымана яшчэ й верніца – прыхаджанка каталіцкага храма. Пра лёс гэтай жанчыны пакуль нічога не вядома.

Ігар Палякоў