Андрэй Бастунец У Мінску прайшоў пяты раўнд Дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Асобная сесія была прысвечана сітуацыі са свабодай слова ў краіне, паведамляе БАЖ.

Барыс Анікееў. Фота: "Гомельская Вясна". Пры пікетаванні забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» і рэстарана "Поедем-поедим" у Курапатах 14 ліпеня гомельскага актывіста  Барыса Анікеева аштрафавалі чатыры разы.

У межах пятага раўнда Дыялогу па правах чалавека паміж Еўрасаюзам і Беларуссю 18 ліпеня ў Мінску прайшла сустрэча экспертаў Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці. На мерапрыемстве абмяркоўваўся шэраг пытанняў, датычных бягучай сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Гэтак сцвярджаецца ў адказе Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй на скаргу былога палітвязня Мікалая Дзядка, якога 30 чэрвеня разам з іншымі актывістамі пратрымалі на каленях пад дажджом на працягу пяці гадзінаў у лесе пад Крупкамі. “Па сутнасці довадаў, прыведзеных у звароце, тлумачыцца, што па інфармацыі, якая маецца ў ГУБАЗіК МУС, 30.06.2018 года супрацоўнікі Крупскага РАУС на тэрыторыі ляснога масіву, размешчанага побач з г. Крупкі Мінскай вобласці, праводзілі мерапрыемства, накіраваныя на выяўленне і спыненне супрацьпраўных дзеянняў.

Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна". Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч атрымаў ліст з мясцовага РУУС за подпісам начальніка ўпраўлення Д. Лінніка. У ім паведамляецца, што па выніках праведзенай праверкі па факце сапраўднасці ідэнтыфікацыйнага (VIN-код) нумару аўтамабіля, якім кіраваў праваабаронца ў дзень затрымання 25 сакавіка 2018 года, прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з прычыны адсутнасці грамадска небяспечнага дзеяння і складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 381 КК Рэспублікі Беларусь. Да ліста з РУУС прыкладзена копія пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Юры Мяцельскі. Фота Ірыны Арахоўскай/Belsat.eu У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 18 ліпеня адбыўся разгляд пазову валанцёра ПЦ "Вясна" Юрыя Мяцельскага да Міністэрства фінансаў. Справу разглядае суддзя Е. Чарняк.

Юры Мяцельскі. Фота Ірыны Арахоўскай/Belsat.eu В суде Московского района г. Минска 18 июля состоялось рассмотрение иска волонтера ПЦ “Весна” Юрия Метельского к Министерству финансов. Дело рассматривает судья Е. Черняк.

Алесь Талстыка. Фота: "Дзея" У судзе Мінскага раёна 17 ліпеня адбыўся суд над актывістам Алесем Талстыка па ч.3 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). За ўдзел у Курапацкай вахце яго аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (735 рублёў). Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў грамадскі рух "Дзея".

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна". У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні на 18 ліпеня быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Мікалая Салянік.

Алесь Ліпай. Фота: БелаПАН. Заява ў сувязі з крымінальным пераследам кіраўніка інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" Аляксандра Ліпая і ціскам на журналістаў у Беларусі