27.02.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі дваіх жыхароў Брэста

Паводле "пакаяльнага" відэа ад 27 лютага, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Сілавікі затрымалі сужэнцаў за ўдзел у пратэстах

На "пакаяльным" відэа ад 27 лютага жанчына кажа, што падтрымлівала Украіну, удзельнічала ў акцыях пратэсту, малявала плакаты і нібыта пакідала "абразлівыя каментары" пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады.

ГУБАЗіК адсправаздачыўся аб затрыманні жанчыны

У "пакаяльным" відэа ад 27 лютага сцвярджаецца, што яна нібыта пакідала абразлівыя каментары пра сілавікоў і Лукашэнку.

Крыніца: Новыя затрыманні ў сталіцы і рэгіёнах: хроніка пераследу 27 лютага