02.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Валерый Тацын. Скрыншот з відэасюжэта. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 28 лістапада ў выязным пасяджэнні асудзіў 48-гадовага Валерыя Тацына па артыкуле за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўца – Святлана Пасемка.

“Берасцейская вясна” паведамляе, што абласное тэлебачанне апублікавала ролік, з якога вынікае, што Тацына абвінавацілі ў напісанні некалькіх інтэрнэт-каментароў пра Лукашэнку, якія экспертыза палічыла “публічнай абразай”.

У выніку Валерыю Тацыну прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год калоніі ва ўмовах агульнага тэжыму і на вачах навучэнцаў каледжа, дзеь верагодна ён працаваў, надзелі кайданкі.

Крыніца: За абразу Лукашэнкі у Баранавічах асудзілі мясцовага жыхара