24.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Юрыдычная кансультацыя Дзмітрыя Багачэнкі Гомельскі абласны суд 23 траўня завяршыў разгляд крымінальнай справы юрыста-прадпрымальніка Дзмітрыя Багачэнкі. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 27 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук.

Сутнасць абвінавачання і акалічнасці справы, апроч таго, што Дзмітрый пакідаў у сацыяльных сетках каментары, праваабаронцам пакуль невядомыя.

Суд прызнаў 45-гадовага прадпрымальніка вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

На цяперашні час з 1519 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зняволенымі, 274 зняволены менавіта паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса, піша "Гомельская вясна".

Крыніца: За каментары ў сацыяльных сетках у Гомелі асудзілі юрыста