25.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Вядомаму рэпетытару і выкладчыку Яўгену Лівянту, старэйшай дачцэ Ганне і зяцю Мікіце Дразду прысудзілі па тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Ягонай жонцы Юліі Лівянт, малодшай дачцэ-студэнтцы Галіне Лівянт і суўладальніку цэнтру "100 балаў" Аляксею Іванову асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі», а Аляксандру Энсайн — на паўтара года "хатняй хіміі".

Фота:

Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядзела ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Кацярына Мурашка. Абвінавачаных вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Яўген Лівянт на судзе прызнаў віну. У матэрыялах справы сказана, што ён "далучыўся да групы грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў несанкцыянаванай акцыі", "блакаваў і перашкаджаў шлях транспартным сродкам", а ягоныя "дзеянні прывялі да парушэння грамадскага спакою і спынення грамадскага транспарту".

Нагадаем, вядомы рэпэтытар, суўладальнік цэнтру «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў былі затрыманыя напачатку году — іх вінавацілі паводле «народнага» арт. 342 КК.

Крыніца: Вынесеныя прысуды рэпетытару Яўгену Лівянту, ягонай сям'і і калегу