Валерый Кліменчанка Мінскі абласны суд 1 жніўня вынес яшчэ адзін прысуд за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы за каментары па “справе Зельцара” (ч.1 арт 130 Крымінальнага кодэкса). Судзілі жыхара Маладэчна Валерыя Кліменчанку.

Справу разглядала суддзя Вікторыя Палешчук.

Валерый Кліменчанка займаецца відэаздымкай, ён вядомы ў рэгіёне даследчык гісторыі і краязнаўца.

Па матэрыялах абвінавачання Валерый Кліменчанка 29 верасня 2021 года размясціў у сацыяльнай сетцы "Instagram" выказванні пабуджальнага характару, якія заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржслужачых і прадстаўнікоў улады.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы Мінскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым, прызначыўшы па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Жыхара Маладэчна затрымалі па абвінавачанні ў распальванні варожасці

У Маладэчна ў чацвер, 24 сакавіка, супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы 54-гадовы Валерый Кліменчанка.

Крыніца: Жыхара Маладэчна асудзілі на паўтара гады калоніі за каментар па "справе Зельцара"