У сераду 3 чэрвеня ў сваім доме ў Полацку быў затрыманы мясцовы актывіст і блогер Алесь Круткін. Паводле паведамленьняў Алеся ў сацсетках, яго затрымлівалі 7 супрацоўнікаў МУС, у тым ліку амапаўцы. Пасьля затрыманьня ў доме правялі ператрус, канфіскавалі аргтэхніку.

Супрацоўнікі аддзяленьня наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі затрымалі 24 лютага ў Наваполацку двух кіроўцаў таксі. Іх падазраюць у незаконным абарачэньні наркатычных сродкаў, інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Блогер Раман Ляўкоўскі (Geibal) апублікаваў відэаролік, у якім расказвае, як яго катавалі ў полацкай міліцыі. Загадалі разьдзецца да майткоў, душылі, пагражалі ўжыць дручок, “засунуць фалас” і г.д. Усё дзеля таго, каб хлопец разблякаваў тэлефон, зь якога міліцыянты выдалілі некаторыя відэаролікі.

Надзея Куканос была затрыманая ў чацьвер 11 красавіка на чыгуначным вакзале ў Віцебску і зьмешчаная ў СІЗА-2, дзе прабыла некалькі сутак. Цяпер, як сьцьвярджаюць сябры актывісткі, у СІЗА яе няма, а дзе знаходзіцца – невядома.

Вядомага віцебскага дысыдэнта Барыса Хамайду затрымалі каля 11-й гадзіны 25 сакавіка на рагу “сіняга дому” ў Віцебску. Ён трымаў у руках сьцяг гораду і самаробны плякат з цытатай расейскага пісьменьніка Івана Буніна: “Город (Витебск) древний и нерусский”. Гэткім чынам Барыс Хамайда павіншаваў віцяблян з Днём Волі.