Панядзелак, 23 Студзень 2023

З пачатку 2023 года Віцебск "накрыла" магутная хваля рэпрэсій у дачыненні да апанентаў рэжыму

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пасля навагодніх святаў, па Віцебскаму регіёну зноўку паднялася хваля затрыманняў і судовых працэсаў над грамадзянамі, якія адмоўна выказваліся ў бок работнікаў міліцыі, кіраўніка краіны, распальвалі сацыяльную варожасць ці розніцу, аказвалі садзейнічанне ў экстрэмісцкай дзейнасці.

Тыповы прыклад. Днямі віцебскія аператыўнікі за каментары ў інтэрнеце быў затрыманы жыхар Віцебска Дзмітрый Загалавец.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, доўгі час 40-гадовы мужчына ў інтэрнеце «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі».

У дадзены момант, на Дзмітрыя заведзеная крымінальная справа па чатырох актыкулах. А мінавіта: арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці розніцы), арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Згодна пастановы, вынесеный следчым, і са згоды кіраўніцтва гарадской пракуратуры Загалавец арыштаваны тэрмінам на 2 месяцы і змешчаны ў Віцебскі абласны следчы ізалятар №2.

Віталь Кажух