Чацвер, 09 Чэрвень 2022

Двое віцяблян збеглі за мяжу ад крымінальнага пераследу за ўдзел у пратэстах 2020 года

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жыхары Віцебска бацька і сын Кузнечыкі, якія жылі ў амбасадзе Швецыі ў Мінску, уцяклі ў Латвію. Віталь і Уладзіслаў знаходзіліся на тэрыторыі амбасады з пачатку верасня 2020 года. Яны хацелі атрымаць палітычны прытулак у Швецыі, бо іх пераследавалі сілавікі за актыўны ўдзел у пратэстах, за што была заведзеная крымінальная справа. Рэлакацыя заняла крыху болей адных сутак.

Амбасада Швецыі ў Мінску не магла распачаць працэдуру бежанства, таму бацька з сынам проста жылі  21 месяц ў амбасадзе, каб знаходзіцца ў бяспецы.

1 чэрвеня Кузнечыкаў амбасадаўцы вывезлі ў горад на дыпламатычным аўтамабілі. Была рызыка, што палітуцякачоў «засякуць» сілавікі з дапамогай камер назірання якія былі растаўленыя па перыметры тэрыторыі амбасады. Але ўдача ад Кузнечыкаў не адвярнулась.

Калі бацка і сын апынуліся далёка ад амбасады, яны раздзяліліся і працягнулі па асобку свой шлях да свабоды. На аўтобусах і электрычках сваякі дабрацца у Віцебскую вобласць, таемна перашлі мяжу і апынулісь у Латвіі.

Іван Чайка