Аўторак, 18 Май 2021

У Наваполацку затрымалі Алену Радзькову і Артура Сінегу

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)
Алена Радзькова Алена Радзькова

17 траўня ў Наваполацку былі затрыманыя каля 10 актывістаў, у тым ліку давераная асоба Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году Алена Радзькова і актывіст Артур Сінега. Паводле крыніцы, якая пацвердзіла факт затрымання, актывісты дагэтуль застаюцца пад вартай.

Паводле паведамленняў на інтэрнэт-каналах, Алену Радькову затрымалі раніцай, калі яна адводзіла дзіця ў садок. На якой падставе, невядома. Па непацверджанай інфармацыі, яе і Артура Сінегу этапавалі з Наваполацку ў Віцебскі СІЗА-2 і цягам 72 гадзін могуць выставіць абвінавачанне па арт. 342 КК.

Артур Сінега, па сведчаннях ягоных сяброў, якія спасылаюцца на маці затрыманага, мае праблемы са здароўем - ён хварэе на анкалогію.

Сярод затрыманых 17 траўня былі таксама сужэнцы Юлія і Аляксандр Шэлепні, актывісты Аляксандр Бондал, Яўген Іваноўскі. Прозвішчы астатніх удакладняюцца.

Зміцер Міраш