Серада, 06 Сакавік 2024

У Віцебскі аблсавет увайшлі кіраўнікі мясцовых структур трох праўладных партый

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Таццяна Старынская, Валянціна Багатырова і Артур Церашкоў Таццяна Старынская, Валянціна Багатырова і Артур Церашкоў

Гэта старшыня абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Таццяна Старынская ( ад Чкалаўскай акругі № 5), старшыня абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Валянціна Багатырова (ад Паўднёвай акругі № 7) і сакратар абкама КПБ Артур Церашкоў (ад Білеўскай акругі № 9).

Паводле дэпутацкай праграмы Таццяны Старынскай, як сябра РППС яна выступае «за моцную дзяржава і моцную эканоміку, сацыяльную справядлівасць і сацыяльную абароненасць, развіццё тэрыторыі, за гатоўнасць прымаць крытычныя прапановы і рэагаваць на іх для паляпшэння дзейнасці партыі». Таццяна Старынская – дырэктарка Віцебскага крыяўнаўчага музея. Яе супернікам на выбарах у аблсавет был дырэктар каледжа электратэхнікі Валерый Каралёў.

Валянціна Багатырова – рэктар ВДУ. У сваёй праграме яна абацала «рэалізаваць міжнародныя і нацыянальныя палітычныя, навукова-даследчыя і адукацыйныя праграмы і праекты; падтрымліваць праекты адукацыйнага нацыянальнага брэнда; браць удзел у фарміраванні і рэфармаванні падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнцкай моладзі; правядзіць асветніцкія сустрэчы, стварыць штаб для аказання дапамогі беднаму насельніцтву і людзям, якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечным і (або) цяжкім становішчы; аказваць юрыдычную і псіхалагічную дапамогу тым, хто мае патрэбу». Супернікам спадарыні Багатыровай на выбарах у аблсавет быў сябра ЛДПБ Сяргей Барадаўка, намеснік кіраўніка прадпрыемства ТДА «Технологии Безопасности».

Артур Церашкоў, прадстаўнік КПБ, - дырэктар СШ№47 г.Віцебска. У сваёй праграме ён абяцае змагацца за «даступнасць адукацыі па месцы пражывання: будаўніцтва школ
і дашкольных устаноў, музычнай школы, бібліятэкі, цэнтра вольнага часу дзяцей і моладзі, развіццё інфраструктуры для актыўнагаадпачынку і заняткі спортам, добраўпарадкаванне двароў». Таксама ён абяцае «даступнасць медыцыны для жыхароў мікрараена Білева, развіццё сістэмы падтрымкі моладзі і маладых сем'яў, мэтавую падтрымку дзяцей з малазабяспечаных сем'яў, дзяцей-сірот, бясплатнае юрыдычнае кансультаванне ў вырашэнні праблем сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян». Паводле вынікаў галасавання, Артур Церашкоў перамог на выбарах сваю суперніцу Ірыну Краўчанку. Жанчына кіруе Віцебскім абласным цэнтрам дзяцей і моладзі, і яе праграма дзейнасці як патэнцыйнай дэпутаткі ўклалася ўсяго ў 8 радкоў. Першы з іх, як ні дзіўна, - гэта «Забеспячэнне законнасці правапарадку» ( аўтарскі правапіс захаваны). Падобна, што на выбары спадарыня ішла толькі таму, каб скласці альтэрнатыву «патрэбнаму» кандыдату па сваёй акрузе.

Вольга Вялічка