Панядзелак, 26 Люты 2024

"Рычагі кіравання электаральнай дэмакратыяй адноўлены". Улады задаволены вынікамі выбараў у Віцебскай вобласці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Зміцер Хома Зміцер Хома

Старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі Зміцер Хома абвясціў папярэднія вынікі электаральнай кампаніі. Па ягоным даным ўсе прадстаўнічыя органы ўлады рэгіёну запоўнены новымі складамі дэпутатаў, выбраныя 14 дэпутатаў парламента, яўка выбаршчыкаў склала 75%.

новымі складамі дэпутатаў, выбраныя 14 дэпутатаў парламента, пры 75% яўцы выбаршчыкаў.

На Віцебшчыне ў спісе па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь было больш за 842 тысячы выбаршчыкаў. З іх прагаласавала 76,27%.

На выбарах у мясцовыя Саветы яўка ў працэнтных адносінах аказалася крыху ніжэй - 75,63% з больш чым 856 тысяч выбаршчыкаў. Пры гэтым ёсць рэгіёны, дзе актыўнасць насельніцтва аказалася асабліва высокай. У Бешанковіцкі, Дубровенскі раёны яўка перавысіла 80%. Маладых выбаршчыкаў, якіх у вобласці звыш 19 тысяч, прагаласавала небывала шмат - больш за 80%.

Старшыня ВТК агучыў факт таго, што ў выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў на гэты раз паступіла нашмат менш зваротаў грамадзян, чым у папярэднія электаральныя кампаніі апошніх гадоў.

У абласную камісію паступіла толькі 10 зваротаў: тры грамадзяніны абскардзілі вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп, адзін грамадзянін адстойваў сваё права зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў Віцебскім абласным судзе. Суд пакінуў рашэньне абласной выбарчай камісіі ў сіле. Два грамадзяніны абскардзілі рашэнні выбарчых камісій (адзін - акруговай, другі - гарадскі) па адмове ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты.

Паступалі таксама паведамленні, што выбаршчыкам не дастаўлены паштоўкі з запрашэннем на ўчастак і інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах у дэпутаты. Але пасля праверкі два факты з трох не пацвердзіліся.

Ад 4 тысяч нацыянальных і шасці міжнародных назіральнікаў не паступіла ніводнай скаргі на арганізацыю і правядзенне выбараў.

Хома даў высокую адзнаку прапагандыстам і ідэолагам. Ён выказаў падзяку мясцовай выканаўчай уладзе за прадстаўленую магчымасць кандыдатам у дэпутаты размясціць свае праграмы на сайтах гор(рай)выканкамаў.

Даніла Рыкаў