Мясцовая газета распачала на сваіх старонках так званую «дыялогавую пляцоўку» пад назовам «Слово офицера», але не для дыялогу з чытачамі, а для маналогаў чатырох жыхароў рэгіёну, якія маюць вайсковыя званні. Гэта падпалкоўнік у адстаўцы Грыгорый Русіновіч кіраўнік раённай арганізацыі ГА "Белорусский союз офицеров", чалец гэтай арганізацыі, маёр Сяргей Дубкоў -- былы супрацоўнік Расонскага РАУС, падпалкоўнік Віктар Вашчанка, які служыў у МУС СССР, і Уладзімір Сакалоў – маёр МУС Расейскай Федэрацыі. На думку рэдакцыі, яны «ведаюць крыху болей за шэраговага чалавека, уважліва сочаць за абстаноўкай у краіне і ў свеце і гатовыя абмяркоўваць важныя грамадска-палітычныя падзеі».

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», складзены МУС, трапіў відэакліп да песні «2020» ураджэнца Полацку Ігара Палынскага. Ён вымушана жыве ў замежжы, а ў Беларусі тым часам толькі на працягу сакавіка былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» ягоная старонка ВКонтакте і відэакліп да песні «Чэрці» ягонага аўтарства, выкананай полацкім гуртом «Sumarok» – яго таксама стварыў Ігар Палынскі.

«Аршанская газета» – СМІ Аршанскага райвыканкаму – на поўным сур’ёзе ўзялася абвяргаць першакрасавіцкі жарт незалежнага гарадскога парталу orsha.eu. Да Дня смеху там выйшла паведамленне, што выхад на пероны станцыі Орша-Цэнтральная плануюць зрабіць платнымі ў мэтах бяспекі – каб пасажырам не заміналі розныя сумнеўныя асобы, здатныя да тэрактаў. І хаця многія адразу здагадаліся, што гэта першакрасавіцкі жарт, для астатніх назаўтра было апублікавана тлумачэнне. Аднак «Аршанская газета» вырашыла правесці на гэтай глебе ўласнае расследаванне.

Андрэй Панкрат, журналіст газеты «Веснік Глыбоччыны», які звычайна піша навіны з крымінальнай хронікі, вырашыў паспрабаваць сябе ў якасці палітычнага аглядальніка. Свой опус ён назваў «Почему одними лозунгамі сыт не будешь?» У гэтым тэксце ён грэбліва каверкае беларускую мову, ужываючы папулярнае выслоўе – «Беларусь – у Яўропу». І спрабуе пераканаць чытачоў у тым, што Еўразвяз – гэта сусветнае зло, і што аб’яднанне краінаў мае на мэце пазбаўленне эканамічнай самастойнасці.

Нягледзячы на намаганні міліцыі і спецслужбаў зачысціць інфармацыйную прастору, незалежныя СМІ выжылі і працягваюць працу па зборы і распаўсюджванні незалежнай інфармацыі для жыхароў Беларусі. Пачынаючы са жніўня 2020 года ўлады закрылі доступ для грамадзян да дзясяткаў інфармацыйных рэсурсаў, якія суды прылічылі да «экстрэмісцкіх матэрыялаў».