У чацьвер 18 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў Людмілу Валадкевіч вінаватай у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34) і пакараў яе штрафам у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў). Гэтак пастанавіў судзьдзя Уладзімер Царыкаў.

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 16 траўня адбыліся адразу два суды над удзельнікамі пікетаваньняў для збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцтва. Актывіста Яраслава Кійко прысудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Матэрыялы ж справы Юліяй Барсуковай судзьдзя вярнула міліцыянтам на дапрацоўку – праз адсутнасьць дыску зь відэазапісам у якасьці доказу.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 15 чэрвеня прызнаў актывіста Міколу Качурца вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.3 арт. 23.34) і пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Двое сутак актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) яшчэ да суду. Судовае паседжаньне праходзіла ў рэжыме скайп-канфэрэнцыі.

Сябра ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня навапалачанку Алену Радзькову аштрафавалі сёньня на 30 базавых велічынь, прызнаўшы вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні 28 траўня. У той дзень у Наваполацку прайшлі першыя пікетаваньні для збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнцтва. Алена проста падышла да пікету ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай і пастаяла побач…

9 чэрвеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску палічылі даказаным факт удзелу віцебскага актывіста Аляксандра Ільінца ў не дазволеным уладамі пікетаваньні з выкарыстаньнем плякату «Свабоду Ціханоўскаму!» і выявай перакрэсьленага прусака. Судзьдзя Алена Цыганкова аштрафавала актывіста на 40 базавых велічыняў. Між тым, Ільінец зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Ганны Канапацкай.