На апэратыўнай нарадзе галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму разгледжаныя паступіўшыя зь Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і пракуратуры Віцебскай вобласьці звароты праваабаронцы Паўла Левінава. У прыватнасьці, зьвернутая ўвага судзьдзі суду Першамайскага раёну Віцебску Натальлі Караблінай на недапушчальнасьць надалей парушаць працэсуальнае заканадаўства пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Пётар Іваноў абскарджваў пастанову судзьдзі суду Першамайскага раёну Віцебску Натальлі Караблінай аб прыцягненьні яго да адміністрацыйнай адказнасьці. Скарга была прынятая. Празь некаторы час Пётар Іваноў атрымаў паведамленьне пра дзень і час разгляду яго скаргі ў абласным судзе. Якое ж было яго зьдзіўленьне, калі, прыйшоўшы ў прызначаны дзень у суд, ён даведаўся, што яго скарга разглядацца ня будзе – ані ў гэты дзень, ані ў які-небудзь іншы.

Віцебская актывістка Антаніна Піванос працягвае змагацца за тое, каб дзяржаўныя ворганы Беларусі пачалі выконваць рашэньне Камітэту па правох чалавека ААН, прынятае ў адносінах да яе. Цяпер справу разглядаў абласны суд, куды яны накіравала касацыйную скаргу на пастанову суду Чыгуначнага раёну. Аднак пераканаць судзьдзяў абласнога суду не ўдалося: яны пакінулі рашэньне суду першай інстанцыю ў сіле.

Жыхар Віцебску Пётар Іваноў ізноў аштрафаваны за адміністрацыйнае правапарушэньне, нібыта ўчыненае ім. Памер чарговага штрафу – 5 мільёнаў рублёў. Прычым пра тое, што яго судзілі, Пётар Іваноў даведаўся ўжо калі разгляд справы ў судзе завяршыўся: як сьцьвярджае спадар Іваноў, позву ў суд ён атрымаў на наступны дзень пасьля судовага паседжаньня.

Разгляд справы адбываецца ў закрытым рэжыме, таму дагэтуль невядома, ці зьмененая абвінавачваньне актывісту і якое пакараньне запрасіў пракурор. Аднак стала вядома, што прысуд Андрэю Гайдукову агучаць 1 ліпеня ў 11:00. Абвяшчэньне прысуду адбудзецца ў адкрытым рэжыме.