Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня і 1 лютага пакарала адпаведна 13 і 15 суткамі арышту Аляксея Кісялёва, бо па версіі работнікаў мясцовай суполкі міліцыі ён распаўсюдзіў «экстрэмізм» у сацыяльных сетках.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 30 студзеня за падпіску на «экстрэмісцкія» публікацыі ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 7 сутак наваполацкага прадпрымальніка Валерыя Зайца, які займаецца перавозкай пасажыраў.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пакарала штрафам у памеры 1000 рублёў настаўніцу міёрскай сярэдняй школы №2 Вольгу Нарэйку.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай мэсэнджэры арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан Аляксандра Ляшкова. Гэта чацвёртая запар адміністрацыйная ізаляцыя ўдзельніка стачкі 2020 года, якая доўжыцца 59 сутак.

Судья суду Расонскага раёна Алена Ялавая 16 студзеня прысудзіла былому начальніку Наваполацкага ГАУС Уладзіміру Дуброўскаму 2,5 года «хіміі». Ён абвінавачваўся ў супраціве супрацоўніку міліцыі, спалучаным з ужываннем гвалту па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса.