Серада, 17 Красавік 2024

У Віцебскім рэгіёне сталі радзей пазбаўляць бацькоўскіх правоў, спаганяць аліменты і ўсынаўляць дзяцей

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Са статыстыкі судовай практыкі за 2023 год вынікае нездавальняючая работа дзяржаўных органаў і арганізацый па ахове правоў і законных інтарэсаў малалетніх і непаўналетніх дзяцей, якія жывуць у Віцебскай вобласці.

У 2023 годзе гарадскія і раённыя суды рэгіёну разгледзелі 347 (у 2022 годзе - 358) грамадзянскіх спраў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, з іх задаволены заяўленыя патрабаванні па 314 (у 2022 годзе -320) справах.

Пазовы аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, па якіх адмоўлена ў задавальненні патрабаванняў, прад'яўляліся адным з бацькоў па 81% спраў, органамі апекі і папячыцельства - па 19% справах. У большасці выпадкаў адказчыкамі па ўказаных справах выступалі бацькі.

У рамках загаднай вытворчасці з бацькоў судамі была запатрабавана выплата аліментаў на 1444 непаўналетніх дзяцей (у 2022 годзе - 1647), г.зн. гэты паказчык паменшыўся на 14% у параўнанні з папярэднім годам.

Летась у вобласці судамі было разгледжана 45 заяў аб усынаўленні або ўдачарэнні дзіцяці, па ўсіх гэтых заявах судамі былі прыняты станоўчыя рашэнні. І толькі адна замежная сям'я атрымала права на выхаванне дзіцяці з Віцебскага рэгіёна. У 2022 годзе было ўсыноўлена 60 дзяцей з якіх замежнымі грамадзянамі - 2 дзіцяці.

Прохар Анінскі