Чацвер, 11 Красавік 2024

За распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхарку Дуброўна

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 25 сакавіка за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы аштрафаваў на 400 рублёў маці двух малалетніх дзяцей Юлію Ціханенку.

У судзе стала вядома аб тым, што Юлія пачынаючы з 2017 года і на працягу пяці гадоў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела падпіску на інфармацыйную прадукцыю, якая ўлады палічылі шкоднай і таму ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Жанчына ў судовым паседжанні віну прызнала цалкам, ад даследавання доказаў адмовілася.

З улікам прызнання віны і раскаяння «правапарушальніцы, на падставе ч.2. ст. 19.11 КаАП суддзя Татаеў пастанавіў аштрафаваць Ціханенку на 10 базавых велічыняў у суме 400 рублёў без канфіскацыі сродкаў учынення парушэння.

Ілля Жданоўскі