Чацвер, 04 Красавік 2024

За няяўку ў міліцыю ўлады арыштавалі беспрацоўнага жыхара Паставаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч 22 сакавіка за ўхіленне ад яўкі ў міліцыю арыштавала на 5 сутак беспрацоўнага мясцовага жыхара Аляксандра Бубновіча, у дачыненні да якога аддзелам прымусовага выканання Пастаўскага раёна вырашалася пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў межах арт. 174 КК.

У судовым паседжанні мужчына віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнаў цалкам. Патлумачыў, што не зьявіўся па выкліку ў мясцовы РАУС у прызначаны час, бо знаходзіўся на падпрацоўках.

У справе пазначана, што Бубновіч больш за тры месяцы на працягу года не заплаціў дзяржаве ў межах раней прынятай судовай пастановы сродкі за ўтрыманне сваіх жа непаўналетніх дзяцей і таму ёсць неабходнасць у неадкладных следчых дзеянняў для прыцягнення "нядбайнага бацькі" да крымінальнай адказнасці па ч.1 арт. 174 КК РБ.

Зыходзячы з наяўных матэрыялаў адміністрацыйнай справы і на падставе арт. 25.6 КаАП суддзя Максімавіч падвергла Бубновіча адміністрацыйнаму арышту тэрмінам на пяць сутак.

Кірыл Рогаў