Серада, 27 Сакавік 2024

За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады аштрафавалі навапалачаніна

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 сакавіка за спасылку ў сацыяльнай сетцы на “экстрэмісцкі” інфармацыйны рэсурс аштрафавала на 1200 рублёў Аляксандра Правіцкага.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, Аляксандр на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» меў спасылку на групу з назвай «Анлайн-платформа голас», якая мае ідэнтыфікатар vote.belarus. Раней платформу щлады уключыли ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

 Мужчына ў судовым паседжанні віну не прызнаў.

Тым не менш суддзя Болоболова палічыла даказанымі датычнасць Правіцкага да здзяйснення правапарушэння і яго віну, і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала яго штрафам у памеры трыццаці базавых велічыняў, у памеры 1200 рублёў.

Рэната Кубасава