Субота, 16 Сакавік 2024

Следчы камітэт пачаў "спецвытворчасць" супраць Людмілы Барэйкі, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан»

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Спадарыні Людміле 62 гады, яна паходзіць з Глыбокага, але ўжо некалькі год вымушана жыве за мяжой. Следчыя распачалі супраць яе «спецвытворчасць» - юрыдычную працэдуру, паводле якой чалавека, якога няма ў Беларусі, можна судзіць завочна. Жанчыну вінавацяць паводле арт.188 Крымінальнага Кодэкса (Паклёп). Санкцыі артыкула прадугледжваюць абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

У сакавіку 2020 года Людміла Барэйка дала інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму, які завітаў тады ў Глыбокае. Менавіта там яна прыгадала казку Карнея Чукоўскага «Тараканішча» пра таракана, які ўсіх трымаў у страху. Але высветлілася, што яго можна проста расціснуць. Гэта відэа на канале «Краіна для жыцця» паглядзелі амаль 1,6 млн чалавек. «Стоп таракан!» стаў лозунгам палітычнай кампаніі Ціханоўскага. Ён заклікаў прыходзіць на пікеты з тапкамі – знакам гатоўнасці «прышлёпнуць таракана».

У траўні 2020 года за гэта інтэрв'ю жанчына атрымала штраф у 270 рублёў — за парушэнне ч.1 арт.23.34 КаАП. З пункту гледжання міліцыі, яна ажыццявіла «пікетаванне шляхам публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў і асабістага стаўлення да дзеючай улады ў рэжыме анлайн».

Раман Шчэрба