Субота, 09 Сакавік 2024

Аляксандр Зарэцкі, пастар з Навалукомля, не выйшаў на волю: яму прысудзілі другі арышт запар

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пастара евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага затрымалі 22 лютага, і першы арышт на 15 сутак яму быў прысуджаны суддзёй суда Чашніцкага раёну Ірынай Кручынінай за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў». А ўжо 5 сакавіка суддзя Ала Смірнова пакарала яго арыштам на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне». Пікетам улады палічылі пропаведзь пастара падчас аднаго з богаслужэнняў.

Зарэцкі і яго абшчына і раней падвяргаліся пераследу. У ліпені 2021 года ў пастара адбыўся ператрус, у лістападзе 2021 года супраць яго распачалі адміністрацыйную справу за недакладнасці пры афармленні гуманітарнай дапамогі. Увесну 2023 года Зарэцкага таксама д войчы арыштоўвалі: два арышты па 15 сутак ён мусіў адбыць за «лайкі» і каментары каментары на "экстрэмісцкіх рэсурсах".

Пастар Аляксандр Зарэцкі быў адным з тых, хто пасля падзей жніўня 2020 года падпісаў калектыўны Адкрыты ліст хрысціян Беларусі супраць гвалту. З гэтай нагоды ён меў гутарку ў Чашніцкім РАУС і ў раённым аддзеле ідэалогіі.

Міхаіл Александровіч