Панядзелак, 04 Сакавік 2024

За «экстрэмісцкія» відэа ўлады аштрафавалі прадпрымальніка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Максімовіч 8 лютага за захоўванне відэапрадукцыі "экстрэмісцкага" характару аштрафавала на 1000 рублёў індывідуальнага прадпрымальніка Яўгена Шклярэўскага.

Згодна з пастановай аб адміністрацыйным правапарушэнні Яўген, на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», захоўваў і распаўсюджваў інфармацыйную прадукцыю з Youtube-каналаў «НАШ ДОМ ТБ» і «Краіна для жыцця», якая па рашэнні судоў была уключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судовым паседжанні мужчына прызнаў сябе вінаватым і дзейсна раскаяўся ў зробленым.

Суддзя Максімовіч узяла да ўвагі ўсе абставіны адміністрацыйнай справы і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Шклярэўскага спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 25 базавых велічыняў на суму 1000 рублёў.

Антон Сабалеўскі