Серада, 28 Люты 2024

Пастара евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага пакаралі 15-цю суткамі арышту

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Зарэцкі быў затрыманы 22 лютага. Паводле ініцыятывы Хрысціянская візія, яго затрымалі затое, што ў царкве маліліся за спыненне вайны ва Ўкраіне. Раней, 20 красавіка і 12 траўня мінулага года суддзя суда Чашніцкага раёна Ірына Кручыніна за «экстрэмізм» арыштавала пастара двойчы запар на 15 сутак, т.б. ён правёўшы за кратамі адзін месяц.

Аляксандр, пастар евангельскай царквы Новалукомля быў  затрыманы за тое, што падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне.

Раней мясцовыя ідэолагі не раз выказвалі прэтэнзіі пастару з гэтай нагоды і пагражалі пераследам. Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.

Дарэчы, Зарэцкі і яго абшчына яшчэ раней падвяргаліся пераследу з боку сілавікоў некалькі разоў. У ліпені 2021 года ў пастара адбываўся ператрус, у лістападзе 2021 года адміністрацыйная справа была распачатая з-за нязначных недакладнасцяў пры афармленні гуманітарнага грузу.

Сямён Шумчынка