Пятніца, 05 Студзень 2024

За публікацыю “экстрэмісцкіх” матэрыялаў улады аштрафавалі віцебскага прадпрымальніка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Першамайскага раёна Алена Жук 13 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 740 рублёў бацьку двух дзяцей прадпрымальніка Івана Вялічку.

З пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні вынікала, што Іван доўгі з'яўляўся карыстальнікам сацыяльнай сеткі "Facebook" неаднаразова размяшчаў з розных "экстрэмісцкіх" інфармацыйных супольнасцяў публікацыі, якія ўлады занеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанне мужчына, з пратаколам пагадзіўся і прызнаўся ўсіх прад'яўленых яму абвінавачваннях, прасіў суд разгледзець справу без яго ўдзелу.

Вынікам слухання стала прызначэнне Івану Вялічку ў межах на ч.2 арт.19.11 КаАП штрафу ў памеры 20 базавых велічыняў у суме 740 рублёў.

Пётр Пруднікаў