Серада, 03 Студзень 2024

За пікет і «экстрэмізм» у сацсетках улады двойчы буйна аштрафавалі беспрацоўную віцяблянку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна пакаралі два разы штрафамі Насту Груздзеву за актыўнасць у сацыяльнай сетцы. 13 снежня за “экстрэмізм” штраф склаў 1110 рублёў і 18 снежня за незаконны пікет жанчына і маці двух малалентных дзяцей была аштрафаваная на суму ў 3700 рублёў. Сума агульнага пакарання склала 4810 рублёў.

У судовых паседжаннях суддзя паставіла паверыла работнікам міліцыі ў тым, што Настасся, з'яўляючыся карыстальнікам сацыяльнай сеткі «УКантакце», са сваёй старонцы распаўсюджвала публікацыі, змешчаныя ў трох «экстрэмісцкіх» інфармацыйных супольнасцях.

Акрамя таго, для суддзі падалося даказаным, што Груздзева ў той жа сацыяльнай сетцы правяла пікет у выглядзе выявы сцяга бел-чырвона-белага колеру, фотавыяў грамадзян, якія ўдзельнічаюць у пратэстах у 2020 годзе, насычаных пратэстнымі сімваламі і лозунгамі.

Зыходзячы з даказанасці і прызнання віны, суддзя Карабліна, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Груздзеву спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 1110 рублёў і на падставе ч. 1 арт. 24.23 спагнала 3700 рублёў.

Ульяна Зуева