Пятніца, 22 Снежань 2023

Жыхар Віцебскага раёна пакараны зняволеннем і штрафам. Ён абразіў прадстаўнікоў улады

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддя суду Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 6 снежня за абразу прадстаўніка ўлады пазбавіў волі на адзін год і шэсць месяцаў 38-гадовага Сяргея Зайцава. Акрамя таго Зайцаў павінен выплаціць штраф у даход дзяржавы ў памеры 3700 рублёў.

У прысудзе запісана пра тое, што Сяргей напісаў у тэлеграм-канале, які прызнаны "экстрэмісцкім", два абразлівых каментары пра прадстаўнікоў ўлады, таму здзейсніў злачынства ў рамках арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Згодна версіі абвінавачвання, Зайцаў, знаходзячыся на тэрыторыі Расіі, у Telegram-канале, які прызнаны "экстрэмісцкім", размясціў тэкст, які змяшчаў негатыўную ацэнку дзьвум работнікам міліцыі. Таксама абвінавачаны пакінуў аналагічную абразы калі мужчына знаходзіўся і на тэрыторыі Віцебскага раёна.

На судзе Сяргей прызнаў віну, але адзначыў, што не ведаў пра тое, што пацярпелыя з'яўляюцца прадстаўнікамі ўлады.

Каб падтрымаць вязня лістамі, трэба пісаць на адрас: СІЗА-2, Гагарына, 2, 210026, Віцебск, Сяргею Георгіевічу Зайцаву.

Рыгор Ждановіч