Пятніца, 08 Снежань 2023

За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі трактарыста

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 29 лістапада за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкую» супольнасць пастанавіў арыштаваць на адныя суткі бацьку чатырох непаўналетніх дзяцей трактарыста-машыніста Сяргея Каўбасава.

У судовым паседжанні Сяргей прызнаўся ў тым, што ён пачынаючы з 2017 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» быў падпісаны на старонку інфармацыйнага рэсурсу «Усё аб Дуброўна», які рашэннем суда ў кастрычніку 2023 быў уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мужчына віну прызнаў поўнасцю, ад даследавання доказаў адмовіўся.

Суддзя Татаеў узважыўшы ўсе доказы па справе прыйшоў да меркавання, што Каўбасаў здзейсніў правапарушэнне ў рамках ч.2 арт.19.11 КаАП і пакараў яго арыштам тэрмінам на адныя суткі.

Уладзімір Фёдараў