Панядзелак, 04 Снежань 2023

За падпіску на «экстрэмісцкі» канал улады пакаралі арыштам беспрацоўнага

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 24 лістапада за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы пастанавіла арыштаваць на чацвёра сутак беспрацоўнага мясцовага жыхара былога начальніка аддзела рэалізацыі і маркетынгу Міёрскага мясакамбіната Анатоля Мізера.

У судовым паседжанні Анатоль віну прызнаў і патлумачыў, што не аспрэчвае факту знаходжання ў яго профілі ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай рашэннем суда экстрэмісцкай. Пры гэтым прасіў суддзю пры вынясенні рашэння ўлічыць, што названая інфармацыя ім была размешчана ў той момант, калі яна не была прызнана ўладамі экстрэмісцкай і таму выпадкова адзначыў, як упадабаную.

Тым не менш, суддзя Яскевіч на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Мізэра адміністрацыйным арыштам тэрмінам на чацвёра сутак. Пры вынясенні пастановы яна ўлічыла, што «правапарушальнік» мае на ўтрыманні непаўналетняга сына.

Мікалай Усцінаў