Субота, 02 Снежань 2023

Бацькам актывістаў з Наваполацку прысудзілі арышты па 15 сутак. Іх дзеці за мяжой

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Інэсса Ворыхава і Анатоль Трубкін Інэсса Ворыхава і Анатоль Трубкін

У апошні дзень лістапада стала вядома пра затрыманні Анатоля Трубкіна і Інэссы Ворыхавай. 66-гадоваму Анатолю Трубкіну, бацьку Аляксея Трубкіна, які з 2006 года жыве ў Польшчы, 1 снежня прысудзілі арышт, не зважаючы на стан ягонага здароўя: ён інвалід па зроку, хварэе на дыябет, а нядаўна перанёс інсульт. Напярэдадні сілавікі правілі ператрус у ягонай кватэры, з 30 лістапада мужчына знаходзіцца за кратамі. Пра тое, у чым менавіта яго звінавацілі, звестак пакуль няма.

Інэссу Ворыхаву, маці Маргарыты Ворыхавай, дарадцы Святланы Ціханоўскай па сацыяльнай палітыцы, таксама асудзілі на 15 сутак. Пра гэта паведаміў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал «Книга ГУ"БАЗА"», зазначыўшы, што да арышту яе асудзілі « у якасці папярэджання за рассылкі і рэпосты». Праваабаронцы мяркуюць, што вядзецца пра артыкул 10.11 КаАП ( распаўсюд інфармацыі, прызнанай «экстрэмісцкай»).

Інэсу Ворыхаву таксама затрымалі 30 лістапада, паводле яе знаёмых, жанчыну затрымліваў АМАП проста на працы. Каля чатырох гадзін яе дапытвалі і складалі пратакол, потым завезлі ў Наваполацкі ЦІП. Суд над жанчынай адбыўся 1 снежня.

Наталля Нілава